Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Надзея Вялікая: «Палац дзяцей i моладзi — гэта дом, дзе здзяйсняюцца мары»

31.03.2023
Усяго два гады спатрэбілася Надзеі Вялікай, каб Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, які яна ўзначальвае, стаў лепшай установай дадатковай адукацыі па выніках года, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

 

— Надзея Міхайлаўна, вы толькі нядаўна на пасадзе дырэктара, а ўжо атрымалі ўзнагароду за выніковую і якасную работу ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Падзяляю вашу радасць, а вы падзяліцеся думкамі, што, на ваш погляд, паспрыяла поспеху.

— Для поспеху самае важнае — высокакваліфікаваныя супрацоўнікі і іх жаданне развівацца, удасканальвацца, атрымліваць вышэйшыя катэгорыі, праходзіць перападрыхтоўку, асвойваць новыя кірункі дзейнасці. І нашы супрацоўнікі тут вельмі актыўныя, яны стараюцца, рэалізуюць сябе ў выбраных і ў новых кірунках.

У прыватнасці, сёння асабліва запатрабаваны тэхнічны і прыродазнаўча-матэматычны кірункі. Гэта і прататыпаванне, інжынерыя, мадэляванне, канструяванне і інш. Наша ўстанова з’яўляецца апорнай пляцоўкай Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. На базе палаца працуе гарадскі рэсурсны цэнтр “Дзіцячы тэхнапарк “Тэхнапрарыў”. Штомесяц мы адбіраем адораных і высокаматываваных навучэнцаў з усяго горада для навучання там па кірунках “Зялёная хімія”, “Робататэхніка”, “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі”. Нашы навучэнцы становяцца пераможцамі знакавых міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў (у 2022 годзе колькасць іх перамог павялічылася ўтрая з пачатку работы адукацыйнага цэнтра “Тэхнапрарыў” і склала 168). У гэтым цэнтры распрацаваны і апрабаваны 52 новыя праграмы аб’яднанняў па інтарэсах у галіне тэхнічнай творчасці, створаны адукацыйна-метадычны комплекс па падтрымцы праектнай дзейнасці навучэнцаў.

ПОДРОБНЕЕ ЗДЕСЬ