Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Знак таленту

27.04.2023
20 красавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс “Знак таленту” для навучэнцаў 9-х і 10-х класаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 42 каманды з розных устаноў адукацыі горада Мінска.
Паважаныя ўдзельнікі, азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна па наступных спасылках:

Віншуем пераможцаў!

Фота з конкурсу можна паглядзець і спампаваць па спасылцы (будзе актыўна да 27.05.2023):
https://drive.google.com/drive/folders/17OMvcsmSfZVPNNbXWvvzZ2vSsFCroeAH?usp=share_link

Узнагароды пераможцаў напрыканцы навучальнага года будуць перададзены аргкамітэтам ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацый раёнаў горада Мінска.
Пры жаданні вы можаце забраць ўзнагароды (пасля 10.05.2023) у аргкамітэце (Старавіленскі тракт, 41, кабінет 212а) у буднія дні (пн-чц: 10.00-13.00, 14.00-17.00;
пт: 10.00-13.00). Загаддзя трэба ўзгадніць час свайго прыезду па нумары тэлефона: +37517 233 80 90.

Выказваем шчырую падзяку кіраўнікам каманд за якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу! Падзякі кіраўнікам каманд-пераможцаў будуць дасланы на адрасы электроннай пошты, што былі ўказаны пры рэгістрацыі, 08.05.2023.
Усім удзельнікам конкурсу “Знак таленту” жадаем асабістых перамог і поспехаў у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры!


Аргкамітэт конкурсу: куратар – Данілава Таццяна Аляксандраўна
загадчык сектара – Курыловіч Роза Анатольеўна