Гарадскі конкурс па беларускай літаратуры “Знак таленту”
24.04.2025Паважаныя ўдзельнікі гарадскога конкурсу па беларускай літаратуры “Знак таленту” для вучняў 9-11 класаў! Усе зарэгістраваныя каманды запрашаем 24 красавіка 2025 года для ўдзелу ў конкурсе ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (Старавіленскі тракт, 41).
Рэгістрацыя каманд пачнецца за 30 хвілін да пачатку конкурсу ў фае кіналекцыйнай і тэатральнай залаў (звярніце ўвагу, у якой залі гуляе ваша каманда).
На рэгістрацыі кожная зарэгістраваная каманда прад’яўляе арганізатарам конкурсу:
а) чэк аб аплаце ўдзелу (арганізацыйны ўнёсак 48 рублі з каманды), аплата здзяйсняецца ў дзень конкурсу ў касе Палаца;
б) заяўку на ўдзел у конкурсе на папяровым носьбіце па ўзоры, указаным ў Палажэнні;
Для рэгістрацыі кожнаму ўдзельніку трэба мець пры сабе адзін з дакументаў на выбар: пашпарт (ці яго ксеракопію ці фота), даведку з фотаздымкам ці карту з ўстановы адукацыі. Для выканання заданняў конкурсу ўдзельнікам спатрэбяцца толькі ручкі.
У 10.00 у кіналекцыйнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 6 (2 каманды), 10 (2 каманды), 22 (2 каманды), 27, 32 (4 каманды)
Сярэдніх школ: 6, 10, 12, 19, 42
У 10.00 у тэатральнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 2, 4, 5 (2 каманды), 16 (4 каманды), 23
Сярэдніх школ: 43, 64, 69, 125, 182, 201, 204, 210
У 12.00 у кіналекцыйнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 7, 13, 15, 19 (4 каманды), 21, 33, 43, 61, 75
Сярэдніх школ: 30, 104, 185, 210
Калі па пэўных прычынах каманда не зможа ўзяць удзел у конкурсе, просім папярэдзіць пра гэта загадзя.
Азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна будзе на сайце Палаца 6 мая 2025 года пасля 14:00.
Куратар конкурсу:
Таццяна Аляксандраўна Данілава,
8 (017) 358 80 90.