Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Гарадскі міжпрадметны конкурс “Шляхамі творцаў”

20.03.2025
Паважаныя ўдзельнікі гарадскога міжпрадметнага конкурсу “Шляхамі творцаў” для навучэнцаў 9-11 класаў! Усе зарэгістраваныя каманды запрашаем 20 сакавіка 2025 года для ўдзелу ў конкурсе ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (Старавіленскі тракт, 41).

Рэгістрацыя каманд пачнецца за 30 хвілін да пачатку конкурсу ў фае кіналекцыйнай і тэатральнай залаў (звярніце ўвагу, у якой залі гуляе ваша каманда).

На рэгістрацыі кожная зарэгістраваная каманда прад’яўляе арганізатарам конкурсу:
а) чэк аб аплаце ўдзелу (арганізацыйны ўнёсак 48 рублі з каманды), аплата здзяйсняецца ў дзень конкурсу ў касе Палаца;
б) заяўку на ўдзел у конкурсе на папяровым носьбіце па ўзоры, указаным ў Палажэнні;
Для рэгістрацыі кожнаму ўдзельніку трэба мець пры сабе адзін з дакументаў на выбар: пашпарт (ці яго ксеракопію ці фота), даведку з фотаздымкам ці карту з ўстановы адукацыі. Для выканання заданняў конкурсу ўдзельнікам спатрэбяцца толькі ручкі.

У 10.00 у кіналекцыйнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 4, 10, 13, 31, 32-1, 32-2, 38,
Сярэдніх школ: 6, 69, 83, 125, 168, 182, 223

У 10.00 у тэатральнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 5, 6, 7, 16 (5 каманд), 33
Сярэдніх школ: 22, 27, 133, 199, 204, 210


Калі па пэўных прычынах каманда не зможа ўзяць удзел у конкурсе, просім папярэдзіць пра гэта загадзя. Калі ласка, звярніце ўвагу, што з 15 сакавіка адмяняецца праца трамваеў 3, 4, 5 у напрамку ДС “Возера”, замест трамваяў ходзіць аўтобус 903 ад прыпынку “пр. Незалежнасці” (станцыя метро “Плошча Перамогі”. Прыныпак каля Палаца – “Старавіленскі тракт”.
Азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна будзе на сайце Палаца 28 сакавіка 2025 года пасля 14:00.


Куратары конкурсу:
Таццяна Аляксандраўна Данілава,
Ілля Юр’евіч Лапушанскі,
8 (017) 358 80 90.