Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкім тэкстылі

19.03.2025
У ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі" 19 сакавіка адбудзецца гарадскі этап Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкім тэкстылі.

У конкурсе прымуць удзел навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Узроставая катэгорыя ўдзельнікаў конкурсу: ад 10 да 16 гадоў.

Конкурс праводзіцца ў форме адкрытага творчага спаборніцтва. Удзельнікі створаць творчыя працы ў намінацыях: “Вобразы роднай Беларусі”, “Вобразы беларускіх святаў”, “Вобразы чалавека, сям’і, дзяржавы”.

Конкурсная работа у кожнай намінацыі прадстаўляе сабой выраб традыцыйнага ткацтва, вышыўкі, ці народнай лялькі.