Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Гарадскі конкурс па беларускай мове “Скарбы мовы”

05.12.2024
26 лістапада 2024 года ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс “Скарбы мовы” для навучэнцаў 7-х класаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 80 каманд з розных устаноў адукацыі горада Мінска. Паважаныя ўдзельнікі, азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна па наступных спасылках:

ВЫНІКІ 

ЗАДАННІ

Віншуем пераможцаў!

Фота з конкурсу можна паглядзець і спампаваць па спасылцы (будзе актыўна да 14.12.2024): 
https://drive.google.com/drive/folders/1cX8bK6Zcupr6LsNWWiJnwwuG2WunzGUH?usp=sharing

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу і кіраўнікоў каманд адбудзецца 17 снежня 2024 года ў кіналекцыйнай залі Палаца. Падрабязная інфармацыя пра час правядзення ўзнагароджання будзе размешчана на сайце Палаца 10 снежня 2024 года. Пры жаданні вы можаце забраць ўзнагароды (пасля 17.12.2024) у аргкамітэце (Старавіленскі тракт, 41, кабінет 212а) у буднія дні (пн-пт: 10.00-13.00, 14.00-17.00). Загадзя трэба ўзгадніць час свайго прыезду па нумары тэлефона: +37517 358 80 90.

Выказваем шчырую падзяку кіраўнікам каманд за якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу! 
Усім удзельнікам конкурсу зычым асабістых перамог і поспехаў у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры!

 

Аргкамітэт конкурсу: куратар – Данілава Таццяна Аляксандраўна

                                      загадчык сектара – Лапушанскі Ілья Юр’евіч