Вынікі літаратурнай гасцёўні «Думаць вершы»
30.10.2024Удзельнікам было прапанавана звярнуцца да загадкавага і надзвычай багатага свету беларускай міфалогіі. Умовай было стварыць твор, які прысвечаны міфалагічным персанажам, прасякнуты містычнай атмасферай, апісваць па-той-бочны магічны свет. Вучням прапаноўвалася звярнуць свае думкі да беларускіх легендаў і паданняў, або ўзгадаць багоў і нячысцікаў, або стылізуйце фальклорную спадчыну беларусаў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся вершаваныя, празаічныя і драматычныя творы містычнай і міфалагічнай тэматыкі.
Азнаёміцца з вынікамі можна па наступнай спасылцы:
ВЫНІКІ
Фота з конкурсу можна спампаваць тут (спасылка будзе актыўна да 15.11.2024):
6-7 класы
https://drive.google.com/drive/folders/1Z1qaf4WLSV5u04LiTbqWYW5XJ4mmdq8F
8-9, 10-11 класы
https://drive.google.com/drive/folders/1F3MmZJxeKWBeRAQg6Q1MRdhC9Dd2WT4t?usp=drive_link
Шаноўныя аматары беларускай літаратуры, мы жадаем вам натхнення, плённай працы, новых адкрыццяў у літаратурнай справе i чакаем вас у наступным годзе з новымі творамі!
Віншуем пераможцаў!
Аргкамітэт конкурсу:
куратар – Данілава Таццяна Аляксандраўна
загадчык сектара – Лапушанскі Ілля Юр’евіч
Тэлефон для даведак: +37517 358 80 90