Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

22.05.2024
21 мая 2024 года ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” прагучалі творы залатога фонду беларускай літаратурнай класікі ў выкананні ўдзельнікаў Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

Лаўрэаты 1 ступені накіроўваюцца для ўдзелу ў наступным этапе конурсу (паўфінал).


Пераможцамі ў 4-х узроставых катэгорыях сталі:

Мікіта Правалінскі, ДУА “ЦДАДiМ “Вікторыя”, (I – IV кл.);
Кедо Аліса, ДУА “ЦДАДiМ “Вікторыя”, (V – VI кл.);
Хромчанка Цімафей, ДУА “Гімназія № 15 г.Мінска”, (VII – VIII кл.);
Мялік Аляксей, ДУА “Сярэдняя школа № 136 г.Мінска”, (IX – X кл.)

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу!

Больш падрабязныя вынікі па кожнай узроставай катэгорыі глядзіце па спасылках:

Фото з конкурсу можна паглядзець і спампаваць па спасылцы (спасылка будзе актыўна да 31.05.2022):
https://drive.google.com/drive/folders/1AA_V6BKQLKNCtlZgyvgIyfoUfq6MgqaG?usp=sharing

Адзел інтэлектуальнай творчасці
Кабінет 212а, тэл. 358-80-90