Гарадскі конкурс па беларускай літаратуры “Знак таленту”
25.04.2024Паважаныя ўдзельнікі конкурсу!
Гарадскі конкурс па беларускай літаратуры “Знак таленту” для 9-10-х класаў адбудзецца 25 красавіка 2024 года.
Усе зарэгістраваныя каманды запрашаюцца на конкурс ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (Старавіленскі тракт, 41).
Рэгістрацыя каманд пачнецца за 30 хвілін да пачатку конкурсу ў фае кіналекцыйнай залы і ў фае тэатральнай залы (звярніце ўвагу, у якой зале гуляе ваша каманда).
На рэгістрацыі каманда прадастаўляе арганізатарам конкурсу:
а) квіток аб аплаце ўдзелу;
б) заяўку на ўдзел у конкурсе (у раздрукаваным выглядзе);
в) кожны ўдзельнік каманды павінен мець пры сабе адзін с дакументаў на выбар: пашпарт, даведку з фотаздымкам ці картку навучэнца.
У 10.00 у кіналекцыйную залу запрашаюцца каманды:
гімназій №№ 6 (3каманды), 10 (2 каманды), 13 (2 каманды), 16 (2 каманды), 31;
сярэдніх школ №№ 19 (2 каманды), 42, 49 (2 каманды), 175,199, 223.
У 10.00 у тэатральную залу запрашаюцца каманды:
гімназій №№ 5,7,8, 22 (2 каманды), 27, 32, 33, 39;
сярэдніх школ №№ 10, 27, 30, 36, 122, 148, 178, 204.
У 12.00 у кіналекцыйную залу запрашаюцца каманды:
гімназій №№ 20, 37, 38, 61, 75;
сярэдніх школ №№ 1, 28, 40, 43, 59, 86, 133, 182, 201, 210, 212, 225.
Вынікі конкурсу і заданні будуць апублікаваны на сайце Палаца (mgddm.by) 02.05.2024
З павагай, аргкамітэт конкурсу.
Тэлефон для даведак: 358-80-90.