Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Гарадскі міжпрадметны конкурс “Шляхамі творцаў”

28.03.2024
21 сакавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс “Шляхамі творцаў” для навучэнцаў 10-11-х класаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 29 каманд з розных устаноў адукацыі горада Мінска.
Паважаныя ўдзельнікі, азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна па наступных спасылках:

Віншуем пераможцаў!

Фота з конкурсу можна паглядзець і спампаваць па спасылцы:
https://drive.google.com/drive/folders/1MijfEyIUmu-gQJpfAuyauvJDzAQb338z?usp=sharing

Узнагароды пераможцаў напрыканцы навучальнага года будуць перададзены аргкамітэтам ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацый раёнаў горада Мінска.
Пры жаданні вы можаце забраць ўзнагароды (пасля 11.04.2024) у аргкамітэце (Старавіленскі тракт, 41, кабінет 212а) у буднія дні (пн-пт: 10.00-13.00, 14.00-17.00). Загаддзя трэба ўзгадніць час свайго прыезду па нумары тэлефона: +37517 358 80 90.

Выказваем шчырую падзяку кіраўнікам каманд за якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу! Падзякі кіраўнікам каманд-пераможцаў будуць дасланы на адрасы электроннай пошты, што былі ўказаны пры рэгістрацыі да 11.04.2024.
Усім удзельнікам конкурсу жадаем асабістых перамог і поспехаў у вывучэнні беларускай гісторыі і літаратуры!


Аргкамітэт конкурсу: куратар – Данілава Таццяна Аляксандраўна
загадчык сектара – Лапушанскі Ілья Юр’евіч