Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Гарадскі міжпрадметны конкурс “Шляхамі творцаў”

21.03.2024
Паважаныя ўдзельнікі гарадскога міжпрадметнага конкурсу “Шляхамі творцаў” для навучэнцаў 10-11 класаў! Усе зарэгістраваныя каманды запрашаем 21 сакавіка 2024 года для ўдзелу ў конкурсе ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (Старавіленскі тракт, 41).

Рэгістрацыя каманд пачнецца за 30 хвілін да пачатку конкурсу ў фае кіналекцыйнай і тэатральнай залаў (звярніце ўвагу, у якой залі гуляе ваша каманда).
На рэгістрацыі кожная зарэгістраваная каманда прад’яўляе арганізатарам конкурсу:
а) чэк аб аплаце ўдзелу (арганізацыйны ўнёсак 42 рублі з каманды), аплата здзяйсняецца ў дзень конкурсу ў касе Палаца;
б) заяўку на ўдзел у конкурсе на папяровым носьбіце па ўзоры, указаным ў Палажэнні;
Для рэгістрацыі кожнаму ўдзельніку трэба мець пры сабе адзін з дакументаў на выбар: пашпарт (ці яго ксеракопію ці фота), даведку з фотаздымкам ці карту з ўстановы адукацыі. Для выканання заданняў конкурсу ўдзельнікам спатрэбяцца толькі ручкі.

 

У 10.00 у кіналекцыйнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 10 (2 каманды), 21, 33;
Сярэдніх школ: 19 (2 каманды), 27, 30, 42, 53, 133, 175, 182, 199, 223

У 10.00 у тэатральнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 5, 6, 7, 13, 19, 24;
Сярэдніх школ: 6, 10, 28, 43, 49, 64, 126, 144


Калі па пэўных прычынах каманда не зможа ўзяць удзел у конкурсе, просім папярэдзіць пра гэта загадзя.
Азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна будзе на сайце Палаца 28 сакавіка 2024 года пасля 14:00


Куратары конкурсу:
Таццяна Аляксандраўна Данілава,
Ілля Юр’евіч Лапушанскі,
8 (017) 358 80 90