Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Гарадскі конкурс па беларускай мове “Скарбы мовы”

07.12.2023
30 лістапада 2023 года ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс “Скарбы мовы” для навучэнцаў 7-х класаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 77 каманд з розных устаноў адукацыі горада Мінска.
Паважаныя ўдзельнікі, азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна па наступных спасылках:

Віншуем пераможцаў!

Фота з конкурсу можна паглядзець і спампаваць па спасылцы (будзе актыўна да 29.12.2023):
https://drive.google.com/drive/folders/1HQ0WZhDxUvjtUnV_kok8A31pYbOMDvTc?usp=sharing

Узнагароды пераможцаў напрыканцы навучальнага года будуць перададзены аргкамітэтам ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацый раёнаў горада Мінска.
Пры жаданні вы можаце забраць ўзнагароды (пасля 17.12.2023) у аргкамітэце (Старавіленскі тракт, 41, кабінет 212а) у буднія дні (пн-пт: 10.00-13.00, 14.00-17.00; ). Загаддзя трэба ўзгадніць час свайго прыезду па нумары тэлефона: +37517 358 80 90.

Выказваем шчырую падзяку кіраўнікам каманд за якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу! Падзякі кіраўнікам каманд-пераможцаў будуць дасланы на адрасы электроннай пошты, што былі ўказаны пры рэгістрацыі да 20.12.2023.
Усім удзельнікам конкурсу “Знак таленту” жадаем асабістых перамог і поспехаў у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры!


Аргкамітэт конкурсу: куратар – Данілава Таццяна Аляксандраўна
загадчык сектара – Лапушанскі Ілья Юр’евіч