Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Вынікі літаратурнай гасцёўні «Думаць вершы»

27.10.2023
26 кастрычніка 2023 года ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбылася літаратурная гасцёўня “Думаць вершы” па тэме “Гарадскі эксперымент” для навучэнцаў 6-11-х класаў. У літаратурнай гасцёўні ўзялі ўдзел 78 вучняў.

У гэтым годзе прымаліся вершаваныя, празаічныя і драматычныя творы ўрбаністычнай тэматыкі. Аўтары былі вольныя прысвяціць свой твор сучаснаму або старажытнаму гораду, ці нават гораду будучыні, гарадам Беларусі або замежжа, вялікім і маленькім. Можна было апісваць вірлівае гарадское жыццё, прыгажосць каменных ды бетонных пейзажаў, гісторыі людзей і іх сувязь з горадам.

Азнаёміцца з вынікамі можна па наступнай спасылцы:

ВЫНІКІ

 

Фото з конкурсу можна паглядзець і спампаваць тут (спасылка будзе актыўна да 10.11.2023): https://drive.google.com/drive/folders/1lGJXNRP-T1-wTOObIJTiGQCCLleWEAu0?usp=sharing

 

Шаноўныя аматары беларускай літаратуры, мы жадаем вам натхнення, плённай працы, новых адкрыццяў у літаратурнай справе i чакаем вас у наступным годзе з новымі творамі!

 

Віншуем пераможцаў!

 

Аргкамітэт конкурсу:

куратар – Данілава Таццяна Аляксандраўна

загадчык сектара – Лапушанскі Ілля Юр’евіч

Тэлефон для даведак: +37517 358 80 90.