Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Літаратурная гасцёўня “Думаць вершы”

26.10.2023
Паважаныя аматары беларускай паэзіі і прозы! 26.10.2023 запрашаем вас у кіналекцыйную залу УА “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” на літаратурную гасцёўню “Думаць вершы” “Гарадскі эксперымент”.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца за 30 хвілін да пачатку мерапрыемства на 2-м паверсе каля ўваходу ў кіналекцыйную залу.

Парадак выступлення аўтараў знойдзеце па наступных спасылках:

  1. Удзельнікі 6-7 класаў выступаюць у 10.00
    (пачатак рэгістрацыі 9.30)
  2. Удзельнікі 8-9 класаў выступаюць у 12.30
    (пачатак рэгістрацыі 12.00)
  3. Удзельнікі 10-11 класаў выступаюць у 14.30
    (пачатак рэгістрацыі 14.00).

Увага!
Неабходныя суправаджальныя мультымедыйныя файлы, музычны матэрыял у фармаце (AVI, MP3) неабходна даслаць на электронны адрас belfil.rpi.oit@gmail.com да 24.10.2023г.