Гарадскі конкурс па беларускай літаратуры “Знак таленту”
20.04.2023Усе зарэгістраваныя каманды запрашаюцца на конкурс ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (Старавіленскі тракт, 41). Рэгістрацыя каманд пачнецца за 30 хвілін да пачатку конкурсу ў фае кіналекцыйнай залы:
На рэгістрацыі каманда прад’яўляе арганізатарам конкурсу:
а) квіток аб аплаце ўдзелу (арганізацыйны збор складае 42 рублі з каманды.), аплата адбываецца ў касе Палаца ў дзень правядзення конкурсу да пачатку рэгістрацыі;
б) заяўку на ўдзел у конкурсе (у раздрукаваным выглядзе па ўзоры, што размешчаны ў Палажэнні);
в) кожны ўдзельнік каманды павінен мець пры сабе адзін з дакументаў на выбар: пашпарт (можна ксеракопію або фота), даведку з фотаздымкам ці картку навучэнца.
У 10:00 у кіналекцыйную залу запрашаюцца каманды:
гімназій: 2, 5, 8, 10 (4 каманды), 31;
сярэдніх школ: 19 (2 каманды ), 22, 42, 49, 60, 64, 72, 126, 175, 182, 199, 217.
У 12:00 у кіналекцыйную залу запрашаюцца каманды:
гімназій: 4, 6 (2 каманды), 7, 27, 32, 33, 37, 38 (2 каманды), 61.
сярэдніх школ: 30, 53, 68, 69, 93, 108, 144, 185, 204, 223.
Калі па непрадбачаных абставінах каманда не зможа ўдзельнічаць ў конкурсе, просім папярэдзіць пра гэта загадзя.
Вынікі конкурсу і заданні будуць апублікаваны на сайце Палаца 27 красавіка 2023 года.
З павагай, аргкамітэт конкурсу.
Тэлефон для даведак: 233-80-90.