Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

“Шляхамі творцаў”

28.03.2023
23 сакавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс па беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі “Шляхамі творцаў” для навучэнцаў 10-11-х класаў.

У конкурсе ўзялі ўдзел 34 каманды з розных устаноў адукацыі горада Мінска.

Дзякуем усім камандам за ўдзел і усім кіраўнікам каманд за высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў да конкурсу!

Паважаныя ўдзельнікі, азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу вы можаце па спасылках ніжэй.

Фота з конкурсу можна паглядзець і спампаваць па спасылцы (будзе актыўная да 11.04.2023): https://drive.google.com/drive/folders/1F9nOHgJAvcI16YTZInmikiAPQ82OqZwg?usp=share_link

Узнагароды пераможцаў будуць перададзеныя аргкамітэтам ва ўстановы адукацыі падчас правядзення іншых конкурсаў аддзела інтэлектуальнай творчасці. Падзякі для кіраўнікоў каманд будуць высланы ў электронным выглядзе на ўказаныя пры рэгістрацыі адрасы электроннай пошты 30 сакавіка 2023 года.

Пры жаданні вы можаце забраць узнагароды ў аргкамітэце (Старавіленскі тракт, 41, каб. 212а) у буднія дні (пн-чц: 10.00-13.00, 14.00-17.00; пт: 10.00-13.00), але не раней 4 красавіка 2023 года, папярэдне ўзгадніўшы час па тэлефоне.

Куратары конкурсу: Таццяна Аляксандраўна Данілава,

Ілля Юр’евіч Лапушанскі

+37517 233 80 90.