Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Гарадскі міжпрадметны конкурс “Шляхамі творцаў”

23.03.2023
Паважаныя ўдзельнікі гарадскога міжпрадметнага конкурсу “Шляхамі творцаў” для навучэнцаў 10-11 класаў! Усе зарэгістраваныя каманды запрашаем 23 сакавіка 2023 года для ўдзелу ў конкурсе ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (Старавіленскі тракт, 41).

Рэгістрацыя каманд пачнецца за 30 хвілін да пачатку конкурсу ў фае кіналекцыйнай і тэатральнай залаў (звярніце ўвагу, у якой залі гуляе ваша каманда).

На рэгістрацыі кожная зарэгістраваная каманда прад’яўляе арганізатарам конкурсу:
а) чэк аб аплаце ўдзелу (арганізацыйны ўнёсак 42 рублі з каманды), аплата здзяйсняецца ў дзень конкурсу ў касе Палаца;
б) заяўку на ўдзел у конкурсе на папяровым носьбіце па ўзоры, указаным ў Палажэнні;
Для рэгістрацыі кожнаму ўдзельніку трэба мець пры сабе адзін з дакументаў на выбар: пашпарт (ці яго ксеракопію ці фота), даведку з фотаздымкам ці карту з ўстановы адукацыі. Для выканання заданняў конкурсу ўдзельнікам спатрэбяцца толькі ручкі.

У 10.00 у кіналекцыйнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 5, 7, 8, 10 (5 каманд), 13, 20;
Сярэдніх школ: 6, 28, 155, 182, 201, 210, 223.

У 10.00 у тэатральнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 2, 4, 32, 33, 35, 37, 38, 75;
Сярэдніх школ: 42, 43, 56, 64, 68, 69, 86, 87, 136

Калі па пэўных прычынах каманда не зможа ўзяць удзел у конкурсе, просім папярэдзіць пра гэта загадзя.
Азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна будзе на сайце Палаца 28 сакавіка 2023 года пасля 14:00.

Куратары конкурсу:
Таццяна Аляксандраўна Данілава,
Ілля Юр’евіч Лапушанскі,
8 (017) 233 80 90