Скарбы мовы

14 сакавіка ў “Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс па беларускай мове «Скарбы мовы» для вучняў 8-х класаў. У конкурсе прынялі ўдзел 390 вучняў (65 каманд) з усіх раёнаў г. Мінска.

У гэтым годзе пытанні конкурсу былі прысвечаны складанай і цікавай тэме – “Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка”. Усе каманды здолелі праявіць сваю лінгвістычную кемлівасць, прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў і валодання матэрыялам. Дыпломамі былі ўзнагароджаны 10 каманд (гімназіі №№ 4, 7, 27, 29, 32, 56, СШ №№ 19-А, 87, 126, 201), граматамі – 20 каманд(гімназіі №№ 16, 17, 22, 24, 30-Б, 31, 33,35, 36, 37, 39, 50, 61, СШ №№ 12, 25, 30, 43, 54, 122, 210).

Падрабязная выніковая табліца з баламі будзе прадстаўлена на сайце Палаца 19.03.2019г.

Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*