Минск, Старовиленский тракт, 41

Думаць вершы

15.10.2019
15 кастрычніка ў “Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі” адбылася літаратурная гасцёўня “Думаць вершы” для вучняў 6-11 класаў. У літаратурнай гасцёўні прынялі ўдзел 61 (59 аўтараў, 2 акцёры) вучань з усіх раёнаў г. Мінска. У гэтым годзе тэма гасцёўні гучала так: “Тваё жыццё – маё натхненне”.

Па ўмовах удзельнікі павінны былі напісаць твор, які будзе з’яўляцца прысвячэннем (або зваротам) рэальнай гістарычнай асобе, якая выклікае ў аўтара шчырае захапленне, з’яўляецца для яго прыкладам і натхненнем. Выбар гістарычнай асобы не абмяжоўваўся  ні прафесіяй (сферай дзейнасці), ні гістарычнай эпохай.

Усе аўтары змаглі праявіць свае літаратурныя здольнасці, крэатыўнае мысленне і акцёрскі талент. Дыпломамі былі ўзнагароджаны 14 аўтараў, граматамі – 26, падзякамі – 19 аўтараў і 2 акцёры. Яшчэ 10 удзельнікаў дадаткова былі адзначаны граматамі за пермогу ў намінацыі “Лепшая прэзентацыя ўласнага твора”.

Вынікі літаратурнай гасцёўні “Думаць вершы” “Тваё жыцце – маё натхненне”.

Мы віншуем пераможцаў!

Фотогалерея: