Минск, Старовиленский тракт, 41

Мінскі гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

13.05.2020
12 мая ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прагучалі творы залатога фонду беларускай літаратурнай класікі ў выкананні ўдзельнікаў Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”

У склад журы ўвайшлі дзеячы культуры і мастацтва, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, супрацоўнікі СМІ.

Пераможцамі ў 4-х узроставых катэгорыях сталі:

• Буткевіч Артур Юр’евіч, ДУА “ЦДА ДіМ “Ранак”, дзіцячае аб’яднанне па інтарэсах “Хачу на сцэну!”, 1 кл. (I – IV кл.);
• Пастухоў Мікіта Дзянісавіч, ДУА “Гімназія № 31 г.Мінска”, 6 кл. (V – VI кл.);
• Богдан Вікторыя Міхайлаўна, ДУА “Сярэдняя школа № 207 г.Мінска”, 7 кл. (VII – VIII кл.);
• Саковіч Ілья Віктаравіч, ДУА “Сярэдняя школа № 126 г.Мінска”, 9 кл. (IX – X кл.).

У гарадскім этапе конкурсу прынялі ўдзел 56 выступоўцаў.

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу!

Больш падрабязныя вынікі па кожнай узроставай катэгорыі глядзіце па спасылках…

1-я ўзроставая катэгорыя (I–IV кл.);
2-я ўзроставая катэгорыя (V–VI кл.);
3-я ўзроставая катэгорыя (VII–VIII кл.);
4-я ўзроставая катэгорыя (IX–X кл.).

Дыпломы можна забраць у Палацы дзяцей і модадзі (Старавіленскі тракт, 41, каб. 212а) з 18 мая 2020 года па наступнаму графіку:

панядзелак 9.00-13.00, 14.00-15.00;
аўторак 9.00-13.00, 14.00-17.00;
серада 9.00-13.00, 14.00-17.00;
чацвер 9.00-13.00, 14.00-17.00;
пятніца 9.00-13.00, 14.00-15.00.

Адзел інтэлектуальнай творчасці
Кабінет 212а, тэл. 233-80-90