Минск, Старовиленский тракт, 41

Гарадскi конкурс па беларускай мове «Скарбы мовы»

25.03.2021
24 сакавіка 2021 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбыўся конкурс «Скарбы мовы» для навучэнцаў 7-х класаў. У конкурсе прынялі ўдзел 59 каманд з розных устаноў адукацыі горада Мінска.

Паважаныя ўдзельнікі, азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна па наступных спасылках:

ВЫНІКІ

ЗАДАННІ

Фото з конкурсу можно паглядзець і спампаваць тут >>> (будзе актыўна да 08.04.2021).

Ўзнагароды пераможцаў будуць перададзены аргкамітэтам ва ўстановы адукацыі падчас правядзення іншых конкурсаў аддзела інтэлектуальнай творчасці.

Пры жаданні вы можаце забраць ўзнагароды ў аргкамітэце (Старавіленскі тракт, 41, кабінет 212а) у буднія дні (пн-чц: 10.00-13.00, 14.00-17.00; пт: 10.00-13.00). Папярэдне ўзгадніце час прыезду па тэлефоне +37517 233 80 90.

Выказваем шчырую падзяку кіраўнікам каманд за якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу!

Усім удзельнікам конкурсу “Скарбы мовы” жадаем асабістых перамог і поспехаў у вывучэнні беларускай мовы!

Віншуем пераможцаў!

 

Аргкамітэт конкурсу:

куратар – Данілава Таццяна Аляксандраўна

загадчык сектара – Карповіч Юлія Анатольеўна

Тэлефон для даведак: +37517 233 80 90.