Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Гарадскі конкурс па беларускай мове і літаратуры “Залатая літара”

15.05.2025
Паважаныя ўдзельнікі гарадскога конкурсу па беларускай мове і літаратуры “Залатая літара” для вучняў 5 класаў! Усе зарэгістраваныя каманды запрашаем 15 мая 2025 года для ўдзелу ў конкурсе ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (Старавіленскі тракт, 41)

Рэгістрацыя каманд пачнецца за 30 хвілін да пачатку конкурсу ў фае кіналекцыйнай і тэатральнай залаў (звярніце ўвагу, у якой залі гуляе ваша каманда).

На рэгістрацыі кожная зарэгістраваная каманда прад’яўляе арганізатарам конкурсу:
а) квіток аб аплаце ўдзелу (арганізацыйны ўнёсак 48 рублёў з каманды), аплата здзяйсняецца ў дзень конкурсу ў касе Палаца;
б) заяўку на ўдзел у конкурсе на папяровым носьбіце па ўзоры, указаным ў Палажэнні;
Для рэгістрацыі кожнаму ўдзельніку трэба мець пры сабе адзін з дакументаў на выбар: пашпарт (ці яго ксеракопію ці фота), даведку з фотаздымкам ці карту з ўстановы адукацыі. Для выканання заданняў конкурсу ўдзельнікам спатрэбяцца толькі ручкі.


У 10.00 у кіналекцыйнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: ММГ, 5 (2 каманды), 6, 7, 10 (2 каманды), 16, 22 (2 каманды)
Сярэдніх школ: 6, 10, 19 (6 каманд), 23, 25

У 10.00 у тэатральнай залі гуляюць каманды:
Гімназій: 33, 37 (2 каманды), 61 (2 каманды), 75,
Сярэдніх школ: 27, 30 (2 каманды), 42, 69, 92, 93, 133, 168, 204 (2 каманды), 205, 223, 225

 

Калі па пэўных прычынах каманда не зможа ўзяць удзел у конкурсе, просім папярэдзіць пра гэта загадзя.
Азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу можна будзе на сайце Палаца 22 мая 2025 года пасля 14:00.


Куратар конкурсу:
Таццяна Аляксандраўна Данілава,
8 (017) 358 80 90