Минск, Старовиленский тракт, 41

Гарадскі конкурс па беларускай мове “Скарбы мовы” для 7-х класаў

24.11.2022

Гарадскі конкурс па беларускай мове “Скарбы мовы” для 7-х класаў адбудзецца 24 лістапада 2022 года.

   Усе зарэгістраваныя каманды запрашаюцца на конкурс ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (Старавіленскі тракт, 41).

    Рэгістрацыя каманд пачнецца за 30 хвілін да пачатку конкурсу ў фае кіналекцыйнай залы і ў фае тэатральнай залы (звярніце ўвагу, у якой зале гуляе ваша каманда).

    На рэгістрацыі каманда прадастаўляе арганізатарам конкурсу:

а) квіток аб аплаце ўдзелу;

б) заяўку на ўдзел у конкурсе (у раздрукаваным выглядзе);

в) кожны ўдзельнік каманды павінен мець пры сабе адзін с дакументаў на выбар: пашпарт, даведку з фотаздымкам ці картку навучэнца.

 

У 10.00 у кіналекцыйную залу запрашаюцца каманды:

гімназій: №№ 4, 8, 11, 24 (2 каманды), 25, 27, 30,56 (2 каманды), 61(2 каманды);

сярэдніх школ: №№ 11, 12, 22, 27, 85, 89, 135, 140, 182, 200.

                                                                             

У 10.00 у тэатральную залу запрашаюцца каманды:

гімназій: №№ 5, 10, 12, 16 (4 каманды), 20, 31;

сярэдніх школ: №№ 2, 6, 23, 25, 28, 40, 49, 54 (2 каманды), 60, 93, 172, 204.

 

У 12.00 у кіналекцыйную залу запрашаюцца каманды:

гімназій: №№ 1, 7, 13, 15, 19, 28, 32, 36, 75, 174;

сярэдніх школ: №№  20,24, 42, 69, 90, 93, 108, 137, 141, 144, 186, 210, 223.

 

У 12.00 у тэатральную залу запрашаюцца каманды:

гімназій: №№ 6, 33, 38 (2 каманды), 39 (2 каманды), 40;

сярэдніх школ: №№ 19, 43, 59, 71, 72 (2 каманды), 86, 87, 125, 133, 134, 152, 178, 215, 225.

 

Вынікі конкурсу і заданні будуць апублікаваны на сайце Палаца (mgddm.by) 28.11.2022

 

 

З павагай, аргкамітэт конкурсу! 

Тэлефон  для даведак: 233-80-90.