Минск, Старовиленский тракт, 41

“Табе, любімы горад”

26.07.2022
У Музеі прыроды і экалогіі – філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з 18 жніўня 2022 года па 30 лістапада 2022 года праводзіцца выстава “Табе, любімы горад”.

Выстава арганізавана музеем сумесна з Камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і ўстановай адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”.

Удзельнікі выставы – педагогі аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, якія прадставілі свае работы ў тэхніцы гуашы, акварэлі, акрыла і алейнага жывапісу. На вернісажы вы ўбачыце цудоўныя кветкі, незвычайныя кветкавыя кампазіцыі, прыгожыя букеты. Карціны былі напісаны як шчыры падарунак, прызнанне і выказванне любові да роднага горада. Выстава парадуе наведвальнікаў музея разнастайнасцю фарбаў, створыць перадсвяточны настрой і захавае прыгажосць кветак, пакінуўшы незабыўныя ўражанні.