Минск, Старовиленский тракт, 41

Шляхамі творцаў

23.03.2022
22 сакавіка ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбыўся гарадскі конкурс па беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі “Шляхамі творцаў” для вучняў 10-11-ых класаў.

У конкурсе ўзялі ўдзел 33 каманды з розных устаноў адукацыі горада Мінска.

Паважаныя ўдзельнікі, азнаёміцца з вынікамі і заданнямі конкурсу вы можаце па спасылках ніжэй:
ВЫНІКІ
ЗАДАННІ

Фота з конкурсу можна паглядзець і спампаваць па спасылцы (будзе актыўная да 06.04.2022):
https://drive.google.com/drive/folders/1SL874I-HnQYXPSdNKv1kH_FKsjI8aTLv?usp=sharing

Узнагароды пераможцаў будуць перададзеныя аргкамітэтам у адмысловыя ўстановы адукацыі падчас правядзення іншых мерапрыемстваў аддзелу інтэлектуальнай творчасці.

Пры жаданні вы можаце забраць узнагароды ў аргкамітэце (Старавіленскі тракт, 41, каб. 212а) у буднія дні (пн-чц: 10.00-13.00, 14.00-17.00, пт: 10.00-13.00), але не раней 30 сакавіка 2022 году, папярэдне ўзгадніўшы час.

Дзякуем усім камандам за ўдзел!


Куратары конкурсу: Данілава Таццяна Аляксандраўна, Лапушанскі Ілля Юрь’евіч.
Тэлефон: +37517 233 80 90