Минск, Старовиленский тракт, 41

Свята-конкурс драўлянай лыжкі "Бярэзінскія лыжкары"

09.08.2021
Навучэнцы гуртка "Мастацкая разьба па дрэве" Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі 7 жніўня прынялі ўдзел у V рэгіянальным свяце-конкурсе драўлянай лыжкі, які прайшоў у горадзе Бярэзіно (Мінская вобласць).

Юныя майстры сур'ёзна рыхтаваліся да мерапрыемства, яны зрабілі калекцыю лыжак з выявамі герояў паводле беларускай народнай казкі "Пра быка і яго сяброў". Журы адзначыла калектыўную працу дыпломам "За творчае развіццё мастацкіх традыцый лыжкарскага рамяства і адаптацыю да сучаснага асяродка".

Дыпломам у намінацыі "Лепшы настаўнік" адзначана кіраўнік гуртка "Мастацкая разьба па дрэве" Валянціна Узлоўская.

Віншуем удзельнікаў конкурсу з атрыманнем дыпломаў!

Фотогалерея: