Минск, Старовиленский тракт, 41

Гарадскi этап Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў «Беларуская выцінанка»

31.03.2021
31 сакавіка адбыўся гарадскі этап Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў «Беларуская выцінанка».

Юныя майстры 10-16 гадоў выразалі з паперы кампазіцыі на тэмы «Дрэва жыцця» і «Букет». Усе канкурсанты паказалі высокае майстэрства ў гэтым відзе мастацтва і заслужана атрымалі дыпломы ІІІ, ІІ, і І ступені. Лепшыя работы будуць экспанавацца на выставах дзіцячай творчасці ў мастацкай галерэі "Палац".

Пераможцы, узнагароджаныя дыпломамі І ступені:

- Карамзін Данііл, 11 гадоў, узорная студыя саломапляцення і выцінанкі “Добры настрой” - педагог Пазднякова Валянціна Васільеўна (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Мінска”);
- Юша Мія, 14 гадоў, аб’яднанне па інтарэсах “Выцінанка” - педагог Панамарэнка Алена Пятроўна (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Палац дзяцей і моладзі “Золак” г.Мінска”)
- Бародзіч Вікторыя, 15 гадоў, узорная студыя саломапляцення і выцінанкі “Добры настрой” - педагог Пазднякова Валянціна Васільеўна (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 3  г.Мінска”)

Яны пакажуць сваё майстэрства на Рэспубліканскім этапе 14 красавіка 2021 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Пажадаем ім поспеху!

Вынікі гарадскога этапа Рэспубліканскага конкурса “Беларуская Выцінанка”

Фотогалерея: