Минск, Старовиленский тракт, 41

Конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»

05.05.2021
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі запрашае да ўдзелу ў Мінскім гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".

Арганізатары
Заснавальнікам з’яўляецца Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Арганізатарам выступае ўстанова адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”, аддзел інтэлектуальнай творчасці, сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў.

Дата правядзення
13 мая 2021 года

Месца правядзення
Установа адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі”, тэатральная зала

Палажэнне

Заяўкі прымаюцца толькі ад раённых устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі да 5 мая 2021 года.

Аддзел інтэлектуальнай творчасці, сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў, каб. 212а, тэл. 233-80-90, rpi@mgddm.by.

Жадаем поспехаў!