администрация МГДДиМотдел декоративно-прикладного творчества и изобразительного искусстваотдел художественного творчестваотдел интеллектуального творчестваотдел массовой работыотдел технического творчества и спорта
методический отделгородской центр психолого-педагогической помощиотдел информационного обеспечения и рекламы

Я живу в Беларуси!

 

Ушаноўваем асобу: да 90-годдзя з дня нараджэння мовазнаўцы М.В. Бірылы.

Янка

У гэтым навучальным годзе конкурс па беларускай мове «Скарбы мовы», які праходзіў 8 кастрычніка 2013 г., быў прысвечаны 90-гадоваму юбілею нашага сучасніка, знакамітага беларускага мовазнаўцы акадэміка Мікалая Васільевіча Бірылы і ахопліваў пытанні па лексіцы сучаснай беларускай мовы.

У школьных падручніках  па беларускай мове, на жаль, не вывучаюцца персаналіі, іх мовазнаўчая дзейнасць. Ёсць асобныя звесткі пра Я. Карскага, І. Насовіча, але сучасныя лінгвісты застаюцца без увагі вучняў. У той час калі нават кароткія звесткі аб стане беларускай навукі ХХ – ХХІ стст. змаглі б пашырыць кругагляд школьнікаў, павысіць статус беларускай мовы як грамадскай з'явы.

Асоба М.В. Бірылы займае важнае месца ў беларускім мовазнаўстве,  яго плённая шматгадовая творчасць паспрыяла развіццю актуальных кірункаў у лінгвістыцы. Мовазнавец нарадзіўся 10 верасня 1923 года ў вёсцы Скварцы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыўшы ў 1947 г. Мінскі педагагічны інстытут, М.В. Бірыла пачаў працаваць у Акадэміі навук БССР. Пачаўшы свой навуковы шлях з пасады малодшага навуковага супрацоўніка, ён  вырас да акадэміка-сакратара Аддзялення грамадскіх навук, якое ўзначальваў доўгі час. М.В. Бірыла стаў адным з самых актыўных збіральнікаў дыялектных матэрыялаў, па выніках якіх былі апублікаваны работы “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” (1993 – 1998), “Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак” (1968 – 1969). Ён заснаваў новую галіну ў беларускай лінгвістыцы – анамастыку, якая вывучае ўласныя імёны і назвы. Значную ўвагу вучоны ўдзяляў славістычнай тэматыцы, удзельнічаў у міжнародных з’ездах славістаў на працягу 30 гадоў. Як буйны спецыяліст у галіне сучаснай беларускай мовы, актыўна распрацоўваў пытанні нармалізацыі. “Слоўнік беларускай мовы” (1987), “Беларуская граматыка” (1985 – 1986), выдадзеныя пад рэдакцыяй М.В. Бірылы – аснова лексічных, граматычных, акцэнталагічных, арфаэпічных ведаў аб сучаснай беларускай мове, база для падручнікаў, якія выдаваліся і выдаюцца ў к. ХХ – пачатку ХХІ стст.

конкурс

Да конкурсу “Скарбы мовы” сёлета правяіла цікавасць вялікая колькасць настаўнікаў і вучняў: зала Палаца дзяцей і моладзі сабрала 45 каманд. Падчас правядзення конкурсу “Скарбы мовы” яго ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам М.В. Бірылы, праглядаючы спецыяльную прэзентацыю. Гульнявая частка мерапрыемства была прысвечана лексіцы, паколькі лексікаграфія была адной з галін дзейнасці М. В. Бірылы. Заданні ахоплівалі шырокі дыяпазон лексікі паводле сферы ўжывання: прафесійную, дыялектную, устарэлую і новую лексіку.  

Усяго было пяць заданняў. Першае змяшчала тэарэтычныя пытанні па тэме “Лексіка”, таксама тут вучням трэба было раздзяліць словы паводле іх сферы ўжывання, напрыклад: ламінат – неалагізм, прыкід – жарганізм, артрыт – прафесіяналізм. З гэтым заданнем каманды справіліся на 80% і набралі асноўную колькасць балаў (у сярэднім 24 балы). Другое заданне было дастаткова творчым. Тут было прадстаўлена тры відэасюжэты на тэму: мастацтва, вытворчасць, камп’ютарныя тэхналогіі, падчас прагляду якіх трэба было выпісаць максімальную колькасць новых слоў. Варта сказаць, што гэтае заданне вельмі спадабалася дзевяцікласнікам, каманды набралі ад 10 да 17 балаў, правільна вызначыўшы неалагізмы партфоліа, серыял, інавацыі, дыягностыка, сацыяльная сетка, інтэрнэт і інш. Цяжкасці ўзніклі з раздзяленнем паняцця “неалагізм” і “запазычанае слова”, “прафесійны тэрмін”, “рэдкаўжывальнае слова”: так, не з’яўляюцца новымі словы механізацыя, амплуа, робат, карэспандэнт. У заданні 3 вучні вызначалі прафесію чалавека па фрагменце інтэрв’ю з ім, якое ўтрымлівала прафесійную лексіку. Былі зашыфраваны спецыяльнасці ўрач, эканаміст, спартсмен, аграном, швяя. Пераважна тры з пяці прафесій былі адгаданы, праблемы ўзніклі з тым, што некаторыя вучні не ўлічылі заўвагу вядучай, што ў адказе не можа быць прафесіі карэспандэнта, паколькі гэты спецыяліст можа апісваць любую сферу жыцця.

Заданне 4 было падобным на пытанні тэлевіктарын “Што? Дзе? Калі?” і “Поле цудаў”, дзе патрэбна было разгадаць слова па яго адмыслова складзеным апісанні. Напрыклад, “так у народзе называюць чалавека, які лянуецца, “абівае бакі”,абібок. Вырашальным на шляху да высокіх балаў і перамогі для многіх каманд стала пятае заданне, дзе трэба было падабраць літаратурнае слова да дыялектнага. У асноўным каманды ведалі, шо драбіна – гэта прыстаўная лесвіца, худоба – свойская жывёла, але пары ясік – маленькая падушка, ясёнка – асенняе паліто, дзяркач – венік склалі не ўсе.

конкурс

Аднак да гонару сённяшніх дзевяцікласнікаў, у гэтым годзе журы ўзнагародзіла больш за палову каманд: з 45 каманд-удзельнікаў 25 паказалі лепшыя вынікі. Справа ў тым, што большасць вучняў набрала балы ў дыяпазоне ад 50 да 60, а значыць выканала 60 – 70% заданняў, і таму журы было складана вызначыць пераможцу. Максімальную колькасць балаў набралі каманды гімназіі № 30, СШ № 30, СШ 187, гімназіі № 12, гімназіі № 13, СШ 122.

Гэта яшчэ раз падцвяджае зацікаўленасць навучэнцаў у конкурсах па беларускай мове, іх добрую падрыхтоўку, веданне лексікі сучаснай беларускай мовы.

Кацярына ШЧАСНАЯ, куратар гарадскіх конкурсаў па беларускай мове

 

 

 

©2002-2013