Мінскі Планетарый распачаў 2019 год з паказаў сферычных фільмаў на беларускай мове

Мінскі Планетарый распачаў 2019 год з паказаў сферычных фільмаў на беларускай мове

Упершыню на беларускай мове загаварылі мышаняты Піп і Скрып, героі ўпадабанага многімі наведвальнікамі Планетарыя мультфільма «Мышаняты і Месяц».
Гэта першы ў свеце беларускі фільм, зроблены спецыяльна для трансляцыі на купале. Яго прэм’ера ў мінскім Планетарыі адбылася восенню 2017-га года. На сённяшні дзень фільм перакладзены на англійскую, нямецкую, французскую, польскую, кітайскую, японскую мовы і паказаны на шматлікіх міжнародных фестывалях паўнакупальных фільмаў. Толькі ў Мінску яго паглядзелі тысячы маленькіх і дарослых гледачоў.
«Мышаняты і Месяц» — гэта гісторыя пра тое, як аднойчы два мышаняты Піп і Скрып задаліся пытаннем: хто з’ядае зіхатлівы Месяцовы Сыр на небе? Кажаны не ведалі адказу, і Сава таксама не ведала. Але разумныя робаты-астраномы дапамаглі мышанятам даведацца, што такое на самай справе Месяц, распавялі пра Месяцовыя моры без вады і без Месяцовых рыб. Мышаняты шмат пра што даведаліся і ўбачылі з дапамогай тэлескопа мноства кратараў. Іх так уразіў Месяц, што яны і самі захацелі там калі-небудзь пабываць!

Кошт квіткоў:
для дзяцей (ад 4 да 18 гадоў) — 3,80 руб.,
для дарослых — 4,50 руб.

Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*