Минск, Старовиленский тракт, 41
РУС БЕЛ ENG

Гарадскі конкурс па беларускай літаратуры “Знак таленту”

25.04.2024
для 9-10-х класаў

Паважаныя ўдзельнікі конкурсу!

 

Гарадскі конкурс па беларускай літаратуры “Знак таленту” для 9-10-х класаў адбудзецца 25 красавіка 2024 года.

 

         Усе зарэгістраваныя каманды запрашаюцца на конкурс ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” (Старавіленскі тракт, 41).

         Рэгістрацыя каманд пачнецца за 30 хвілін да пачатку конкурсу ў фае кіналекцыйнай залы і ў фае тэатральнай залы (звярніце ўвагу, у якой зале гуляе ваша каманда).

         На рэгістрацыі каманда прадастаўляе арганізатарам конкурсу:

а) квіток аб аплаце ўдзелу;

б) заяўку на ўдзел у конкурсе (у раздрукаваным выглядзе);

в) кожны ўдзельнік каманды павінен мець пры сабе адзін с дакументаў на выбар: пашпарт, даведку з фотаздымкам ці картку навучэнца.

 

У 10.00 у кіналекцыйную залу запрашаюцца каманды:

гімназій №№ 6 (3каманды), 10 (2 каманды), 13 (2 каманды), 16 (2 каманды), 31;

сярэдніх школ №№ 19 (2 каманды), 42, 49 (2 каманды), 175,199, 223.

                                                                             

У 10.00 у тэатральную залу запрашаюцца каманды:

гімназій №№ 5,7,8, 22 (2 каманды), 27, 32, 33, 39;

сярэдніх школ №№  10, 27, 30, 36, 122, 148, 178, 204.

 

У 12.00 у кіналекцыйную залу запрашаюцца каманды:

гімназій №№ 20, 37, 38, 61, 75;

сярэдніх школ №№ 1, 28, 40, 43, 59, 86, 133, 182, 201, 210, 212,  225.

 

Вынікі конкурсу і заданні будуць апублікаваны на сайце Палаца (mgddm.by) 02.05.2024

 

 

З павагай, аргкамітэт конкурсу. 

Тэлефон для даведак: 358-80-90.